“Хіба я мог сысці з кляймом” — Лукашэнка расказаў, чаму зноў пайшоў на выбары

Лукашэнка расказаў, чаму зноў пайшоў на выбары

Лукашэнка расказаў, чаму зноў пайшоў на выбары / ТАСС

Лукашэнка у чарговы раз выказаўся пра тое, чаму ён вырашыў ізноў балатавацца пасля 2020-га. Гэтым разам справа не толькі ў Наталлі Качанавай [кіраўніца Савета Рэспублікі. — Еўрарадые], якая яго “ўгаворвала”.

“Хіба я мог сысці з кляймом, што кагосьці спужаўся і кагосьці кінуў?”

Потым ён пусціўся ў разважанні пра лёс Брэжнева і тое, ці трэба яму было ў свой час сыходзіць, і пра цяжкі лёс кіраўнікоў краін.

“Калі мы прыйдзем да агульнага меркавання, што ў нас ёсць мужыкі, якія ўзначаляць гэтую краіну і будуць у правільным кірунку яе весці, — паверце, я ў гэтым крэсле не затрымаюся”, — сказаў ён, але гэтым разам не адказаў на пытанне, ці будзе для яго сёмы тэрмін апошнім.

Пра тое, што ён “не затрымаецца ў крэсле” і не “трымаецца за ўладу”, Лукашэнка кажа не першае дзесяцігоддзе.

Нават у фінале так званага “Марафона адзінства” Лукашэнка расказаў, што “прыйдзецца будаваць краіну без яго”, але пра тэрміны, калі гэта адбудзецца, не ўдакладніў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі