Хутчэй "дадому, абняць дзіця" — на волю выйшла Вольга Філатчанкава

Вольга Філатчанкава / spring96.org
Вольга Філатчанкава / spring96.org

На волю выйшла выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава — яна цалкам адбыла прызначаны ёй судом тэрмін (2,5 года зняволення). Родныя Вольгі, якія знаходзяцца не ў Беларусі, расказалі "Радыё Свабода" пра яе першыя хвіліны пасля вызвалення.

"Вольга яшчэ не разумее, што адбываецца, адчуваньні неймаверныя! Яна ўзяла тэлефон у родных. Кажа: „Няўжо я магу цяпер усім напісаць?", — расказваюць яе блізкія. Па іх словах, Вользе няпроста было дачакацца вызвалення — гэта відаць з апошніх яе лістоў. Цяпер яна перш за ўсё плануе прайсці медабследаванне. На сустрэчу з Гомельскай калоніі папрасіла родных прывесці садавіну — бананы і хурму. Але галоўнае жаданне ўсё-ткі — хутчэй дадому. "Дадому, дадому! Абняць дзіця! Гэта пакуль усё", гкажуць родныя Вольгі Філатчанкавай.

Вольгу затрымалі 12 лістапада 2020 года. Разам з ёй судзілі студэнтаў, якія прымалі ўдзел у пратэстах. Сёння большасць фігурантаў гэтай справы — 10 чалавек — выйшлі на волю. У зняволенні застаецца толькі студэнтка мехмата БДУ Таццяна Якельчык, якую затрымалі крыху пазней. Яна павінна вызваліцца 15 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі