"Кіберпартызаны" заявілі пра ўзлом пашпартнай сістэмы Беларусі
Групоўка "Беларускіх кіберпартызанаў" паведаміла, што ўзламала пашпартную сістэму Беларусі. У якасці доказаў хакеры выклалі ў адкрыты доступ пашпартныя звесткі высокапастаўленых чыноўнікаў — старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, кіраўніка КДБ Івана Тэртэля, старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай ды іншых.
Таксама яны абнародавалі пашпартныя звесткі Курманбека Бакіева — экс-прэзідэнта Кыргызстана, які атрымаў прытулак у нашай краіне і беларускае грамадзянства.
Два дні таму хакеры паведамлялі пра ўзлом сістэмы "ДАІ-Цэнтр".
Дарэчы, на пачатку ліпеня МУС на некалькі дзён адключыла ўсе даведачныя інтэрнэт-сістэмы, тлумачачы збоямі ў праграмным абсталяванні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.