Кіраўніца Еўракамісіі наведала Бучу
8 красавіка Бучу пад Кіевам наведалі кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, кіраўнік замежнай дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль, прэм'ер Славакіі Эдуард Хегер. Яны на свае вочы ўбачылі ўкраінскі горад, у якім расійскія вайскоўцы забівалі мірных жыхароў. Гасцей суправаджаў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль. Ён апублікаваў здымкі.
Ляен, Барэль і Хегер наведалі месца эксгумацыі забітых мірных жыхароў з брацкай магілы.
"Маё пасланне ўкраінскаму народу: вінаватыя ў злачынствах будуць прыцягнутыя да адказнасці", — заявіла Урсула фон дэр Ляен.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.