Кіраўніца Еўракамісіі прыехала ва Украіну

Кіраўніца Еўракамісіі прыехала ва Украіну

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прыехала ва Украіну. Яна адзначае ў Twitter, што пасля пачатку расійскай агрэсіі ўжо трэці раз наведвае Кіеў. "Так шмат змянілася, — піша Ляен. — Украіна зараз з'яўляецца кандыдатам у ЕС".

Кіраўніца Еўракамісіі анансавала сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і прэм'ерам Дзянісам Шмыгалем. Яна збіраецца абмеркаваць "як працягваць збліжаць нашы эканомікі і людзей, пакуль Украіна прасоўваецца да ўступлення [ў Еўрасаюз]".

Урсула фон дэр Ляен напярэдадні падчас выступу ў Еўрапарламенце анансавала свой візіт ва Украіну. "Цяпер час для рашучасці, а не саступак... Пуцін пацерпіць паражэнне, а Украіна пераможа", — заявіла яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі