Кіраўнік "Газпрама" — пра разгром мінскага "Дынама": Такога Еўропа не бачыла

Кіраўнік "Газпрама" — пра разгром мінскага "Дынама": Такога Еўропа не бачыла

Старшыня праўлення "Газпраму" Аляксей Мілер падзяліўся сваімі ўражаннямі ад учорашняга матчу 3-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы на "Пятроўскім" у Санкт-Пецярбургу. "Зеніт" разграміў мінскае "Дынама" з лікам 8:1 (у дадатковы час, у першым матчы дынамаўцы выйгралі з лікам 4:0). "Газпрам" — генеральны спонсар піцерскага клуба.

"Гэта трыумфальная перамога "Зеніта", Сяргея Семака [галоўнага трэнера ФК "Зеніт"] — з серыі "вялікія гульні УЕФА", — кажа Мілер. — Яна ўжо ўвайшла ў гісторыю. Такога Расія і Еўропа яшчэ не бачылі. Малайцы! "Зеніт" — чэмпіён!".

Дарэчы, на пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер мінскага "Дынама" Сяргей Гурэнка сказаў, што "Зеніт" апярэдзіў яго каманду за кошт праціскання праз цэнтр, за кошт падачаў, фалоў, стандартаў і... "Газпрама". Згадка Гурэнкам кампаніі Мілера выклікала самыя розныя каментары і версіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі