Кіраўнік IIHF не прыляцеў у Мінск, бо захварэў на COVID-19

Кіраўнік IIHF не прыляцеў у Мінск, бо захварэў на COVID-19

У Мінск не змаглі прыляцець прэзідэнт і генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель і Хорст Ліхтнер. У іх тэсты на каранавірус далі станоўчы вынік, піша TUT.by. Абодва спартовыя чыноўнікі знаходзяцца ў ізаляцыі. 

Фазель меўся сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, каб абмеркаваць правядзенне чэмпіянату свету 2021 і сітуацыю вакол Дзмітрыя Баскава

Цяпер гэтая сустрэча адкладзеная на няпэўны тэрмін.

Чэмпіянат свету па хакеі павінен прайсці ў траўні 2021 года ў Мінску і Рызе. Латвія выступіла супраць удзелу Беларусі ў гэтым чэмпіянаце пасля брутальнага разгону мірных акцыяў пратэсту ў Мінску. Старшыня беларускай Федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў быў унесены ў гэтай краіне ў "чорны спіс" пасля гісторыі з гібеллю мастака Рамана Бандарэнкі: у адным з удзельнікаў збіцця падазраюць якраз Баскава. 

Дарэчы, напярэдадні МАК наклаў на Лукашэнку і НАК Беларусі санкцыі, часова адхіліў чальцоў алімпійскага камітэта Беларусі ад удзелу ў Алімпіядах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі