Кіраўнік так званай "ДНР" Захарчанка заявіў, што Маларосіі не будзе

Кіраўнік так званай "ДНР" Захарчанка заявіў, што Маларосіі не будзе

Кіраўнік так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Аляксандр Захарчанка паведаміў, што дзяржавы пад назвай "Маларосія" не будзе. Хаця сама ідэя заснавання новай дзяржавы нібыта выклікала вялікую цікавасць, перадае яго словы tut.by.

"Сама ідэя перазаснавання дзяржавы, якую ўкінулі ў глыбокі эканамічны і палітычны крызіс і не прымаюць спробаў правядзення кардынальных рэформаў па федэралізацыі краіны і пошуку шляхоў выхаду з калапсу, атрымала шырокую падтрымку. Ужо цяпер можна сказаць, што назвы "Маларосія" не будзе, бо яна выклікае ў шмат каго абурэнне. Паступіла шмат цікавых, разнастайных прапаноў і каментароў, што сведчыць пра тое, што гэтая дыскусія была пачатая не дарма", — патлумачыў кіраўнік "ДНР".

Пра стварэнне "Маларосіі", у якую ўваходзяць так званыя "ДНР" і "ЛНР", Захарчанка абвясціў 18 ліпеня. Сталіцай новаўтворанай дзяржавы меўся быць Данецк. Аднак прадстаўнікі "Луганскай народнай рэспублікі" не падтрымалі ідэю Захарчанкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі