Кіраўніка сельгаспрадпрыемства аштрафавалі на 20 рублёў, а ён не заплаціў
Кіраўнік сельгаспрадпрыемства ігнаруе штрафы
У Навагрудскім раёне кіраўніка сельскагаспадарчага прадпрыемства аштрафавалі на 20 рублёў. Як паведамляе мясцовая пракуратура, да адміністрацыйнай адказнасці яго прыцягнулі з-за выяўленага падчас жніва парушэння.
Высвятляецца, што сёлета пракурор раёна вынес прадпісанне "аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб захаванасці ўласнасці ў перыяд уборачнай кампаніі". Але дырэктар яго праігнараваў і ў вызначаны тэрмін парушэнні не выправіў. Пасля гэтага яго і аштрафавалі. Аднак на працягу месяца штраф ён не аплаціў. Тады яго павялічылі на 80 рублёў. Ці працягвае кіраўнік сельгаспрадпрыемства займацца сабатажам, пракуратура Навагрудскага раёна не паведамляе. Штрафы, дарэчы, непараўнальныя з тымі, якімі караюць беларусаў за "экстрэмізм".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.