Кіроўца маршруткі кінуўся на калегу з кулакамі проста на дарозе
Інцыдэнт адбыўся на дарозе ў Брэсце
Двое кіроўцаў маршруткі пабіліся ў Брэсце проста на дарозе. Адзін з іх кінуўся на калегу, калі той спыніўся на прыпынку, каб забраць пасажыра, піша выданне “Віртуальны Брэст”.
Пад'язджаючы да прыпынку, тэмпераментны маршрутнік спрабаваў “перахапіць” пасажыра ў свайго калегі, які ехаў наперадзе. І для гэтага паспрабаваў абагнаць яго з парушэннем правілаў. З палосы, у якой дазволена паварочваць толькі направа, кіроўца паехаў проста.
Але іншы кіроўца рухаўся па правілах — і не дазволіў сябе абагнаць. Калі абедзве маршруткі затармазілі на прыпынку, парушальнік ПДР выскачыў з аўтамабіля і накінуўся на канкурэнта з кулакамі. Той дзень ён скончыў у ІЧУ — не толькі з парушэннем ПДР, але і дробным хуліганствам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.