Кіроўцы двух беларускіх аўтобусаў ехалі ў Літву без дазволаў
Беларускія кіроўцы аўтобусаў ехалі ў Літву без дазволаў
У двух кіроўцаў беларускіх рэйсавых аўтобусаў не было дазволаў на паездку ў Літву. Гэта выявіла 16 студзеня Літоўская адміністрацыя бяспекі транпарту.
Пасажыраў высадзілі — ім давялося дабірацца да аўтавакзала Вільні самастойна. На кіроўцаў склалі пратакол і аштрафавалі на 2500 еўра.
Літоўская адміністрацыя бяспекі транспарту з ліпеня 2023-га рэгулярна правярае аўтобусы, якія перавозяць пасажыраў з Літвы ў Беларусь і назад рэгулярнымі і чартарнымі рэйсамі.
На сёння правераныя 47 зарэгістраваных у Беларусі аўтобусаў. Парушэнні былі зафіксаваныя амаль ва ўсіх выпадках. Зарэгістравана 24 выпадкі, калі кампаніі перавозілі пасажыраў з Беларусі ў Літву без дазволаў на паездку, і 25 выпадкаў, калі парушаўся рэжым ваджэння і адпачынку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.