У Літве абмеркавалі ўзмацненне санкцый супраць РБ і РФ
Радаслаў Сікорскі і Габрыелюс Ландсбергіс
Міністры замежных спраў Літвы і Польшчы Габрыелюс Ландсбергіс і Радаслаў Сікорскі абмеркавалі новыя санкцыі супраць РБ і РФ. На іх першай сустрэчы, якая прайшла 11 студзеня ў Тракаі, гаворка таксама ішла пра абароннае супрацоўніцтва ў рэгіёне, падтрымку Украіны, пра змены ў сферы бяспекі ў Еўропе.
Абедзьве краіны будуць праводзіць "доўгатэрміновую палітыку стрымлівання Расіі", выкарыстоўваючы інструменты NATO. "З іншага боку, вельмі важныя і гнуткія фарматы рэгіянальнай абароны, — цытуе словы Ландсбергіса яго прэс-служба. — Мы працягнем развіваць абароннае супрацоўніцтва з Польшчай, у рэшце, Сувалкскі вузел з'яўляецца відавочнай зонай супольнай адказнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.