Кітайцы пабудавалі 11-кіламетровую дарогу па горнай рацэ

У кітайскай правінцы Хубэй пабудавалі аўтамагістраль пасярэдзіне ракі. Даўжыня такога моста — 10,9 кіламетра. Надводны хайвэй пабудавалі, каб не цягнуць дарогу праз горы і не прабіваць тунэлі. 

Дарога яднае акругу Хінгшан з высокахуткаснай трасай, якая злучае Шанхай на ўсходзе Кітая з Чэнду на паўднёвым захадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі