Кітайскі авіялайнер "зламаў нос" у сутыкненні з НЛА? (фота)
Рэйс авіякампаніі Air China з Чэнду ў Гуанчжоў ледзь не скончыўся трагедыяй праз загадкавае здарэнне, якое адбылося ў паветры.
Падчас палёту і экіпаж, і пасажыры адчулі моцны ўдар, нібыта, нешта сутыкнулася з самалётам. Ужо на зямлі высветлілася, што невядомым аб'ектам быў змяты абцякальнік Boeing 757-200.
На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Найбольш папулярнай версіяй здарэння сярод карыстальнікаў інтэрнэту стала сутыкненне самалёта з НЛА, адзначае сайт newsru.com.