КНДР рыхтуецца да ўрачыстасцяў — будуць Шайгу, госць з КНР і ядзерныя ракеты

Камандзіры Карэйскай народнай арміі наведваюць Палац Сонца Кумсусан з нагоды 70-й гадавіны перамір'я ў Карэйскай вайне / ЦТАК, Reuters

Камандзіры Карэйскай народнай арміі наведваюць Палац Сонца Кумсусан з нагоды 70-й гадавіны перамір'я ў Карэйскай вайне / ЦТАК, Reuters

У Паўночнай Карэі на заўтра запланаваны вялікі вайсковы парад, піша Reuters. У парадзе возьме ўдзел да 15 000 чалавек. Акрамя таго, чакаецца, што будуць прадстаўленыя новыя ўзоры ядзернай зброі, заявіў агенцтву Ян Му Чжын, прафесар Універсітэта паўночнакарэйскіх даследаванняў у Сеуле. Парад прысвечаны "70-й гадавіне Карэйскай вайны і барацьбы супраць Злучаных Штатаў і іх саюзнікаў".

На здымках са спадарожнікаў відаць, што ў апошнія тыдні пад Пхеньянам праходзілі рэпетыцыі парада. На плошчы Кім Ір Сена ў цэнтры Пхеньяна ўжо стаяць вялікія лічбы "70" і розныя лозунгі. Будуць і замежныя госці. Напярэдадні ў Пхеньян прыбыў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Расійскае Мінабароны апублікавала кадры сустрэчы Шайгу ў аэрапорце. Reuters нагадвае, што Злучаныя Штаты абвінавацілі Паўночную Карэю ў пастаўках зброі Расіі для вайны ва Украіне. Гаворка ідзе ў тым ліку пра ракеты для ПВК "Вагнер", якія найміты атрымалі ў лістападзе 2022 года. Пхеньян і Масква тады абверглі гэтыя заявы. Але адначасова лідар КНДР Кім Чэн Ын заявіў, што мае намер умацоўваць стратэгічнае супрацоўніцтва паміж краінамі. Ва ўрачыстасцях таксама, як чакаецца, возьме ўдзел чалец Палітбюро Камуністычнай партыі Кітая Лі Хунчжун.

КНДР готовится к торжествам — будут Шойгу, гость из КНР и ядерные ракеты
Спадарожнікавыя здымкі рэпетыцый парада / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі