Колькасць дзяцей з атручваннямі ў мінскай школе №66 вырасла да васьмі

Колькасць дзяцей з атручваннямі ў мінскай школе №66 вырасла да васьмі

Колькасць дзяцей з з атручваннем у мінскай школе №66 вырасла да васьмі чалавек, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

Шасцёра школьнікаў былі шпіталізаваныя ў дзіцячую інфекцыйную бальніцу з сімптомамі вострай кішэчнай інфекцыі, дваіх з іх ужо выпісалі. Яшчэ два вучні звярнуліся ў паліклінікі па месцы жыхарства.

Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Мінска Святлана Ярмак заявіла, што спецыялісты правялі "эпідэміялагічнае расследаванне з арганізацыяй лабараторнага кантролю якасці гатовых страў і выкарыстоўванай сыравіны для іх падрыхтоўкі". Таксама праверылі персанала, правялі дэзінфекцыю ў школе. Магчымую прычыну атручвання назавуць па выніках лабараторных даследаванняў.

Пра надзвычайную сітуацыю ў школе №66 стала вядома сёння ў раёне абеда. Тады паведамлялася пра чатыры выпадкі атручвання школьнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі