Коля Лукашэнка, па чутках, пераводзіцца ў гімназію пры МДУ

Коля Лукашэнка, па чутках, пераводзіцца ў гімназію пры МДУ

Мікалай Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка Беларусі, будзе вучыцца ў гімназіі пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. Пра гэта "Комсомольской правде" расказаў акадэмік Аляксандр Вайтовіч, былы прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 

"Афіцыйных паведамленняў яшчэ не было. Але ў мяне ёсць знаёмствы ў сферы адукацыі, і мне перадалі, што Коля пераводзіцца ў гімназію пры МДУ. З Ліцэя БДУ ў гімназію МДУ перавесціся будзе проста. Кажуць, што ў Колі добрыя вынікі па хіміі, біялогіі. На раённай алімпіядзе ён прызёр. Калі не па блаце, вядома, — такія пытанні ўзнікаюць у падобных выпадках... і гэта дае дадатковыя балы пры паступленні ў ВНУ. А Коля, вядома ж, мае намер атрымаць вышэйшую адукацыю", — расказаў Вайтовіч.

Як паведамлялася раней, Мікалай Лукашэнка сёлета паступіў у Ліцэй БДУ на біялагічны профіль. Аднак пасля жнівеньскіх падзеяў, калі ў краіне жорстка разганялі мірныя акцыі пратэсту, а сам непаўналетні Коля быў з аўтаматам каля свайго бацькі, яго дакументы з Ліцэя БДУ забралі. Дарэчы, навучэнцы, выпускнікі і некаторыя супрацоўнікі ліцэя выступілі з асуджэннем жорсткасці сілавікоў і за новыя выбары. 

Днямі стала вядома, што дзве ўнучкі Лукашэнкі — Дар'я і Анастасія — таксама забралі дакументы з Ліцэя БДУ. Дзе будуць вучыцца яны, не паведамлялася. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі