Конкурс: пра што The Toobеs не расказалі падчас "народнага інтэрв'ю"

Віншуем юзера ChesterCore, які першым адказаў на 6 пытанняў і атрымлівае запрашальнік на дваіх на канцэрт the Toobes. 


 1. Як гурт атрымаў назву The Toobеs?

А. Па сугуччы з ударам бас-бочкі.

Б. У дзяцінстве ўсе музыкі гурта гралі на тубах, але ад мінулага засталася толькі назва.

В. Хлопцы пазнаёміліся ў лонданскай падземцы і ўшанавалі гэты факт.

Г. Каб прыдумаць назву музыкі гарталі слоўнік, ды выпадкова пабачылі слова Toobes


 2. Колькі фестываляў ужо скарылі музыкі?

А.18

Б. 19

В. 20

Г. 21

 3. За што, на думку музыкаў гурта, The Toobеs атрымалі самую першую зорку на алеі славыклуба "TNT"?

А. За надзвычай прыгожыя вочы.

Б. За працавітасць, якую ніхто звычайна не заўважае.

В. Музыкі паабяцалі здабыць для TNT аўтэнтычную басуху гурта Deep Purple.

Г. За жывы рок-н-рол. 


 4. Якім чынам праходзілі кастынгі гоў-гоў гёрлз для канцэртаў?

А. Па знаёмстве. Патанчыць пад Тhe Toobes аголенымі на сцэне могуць толькі ўдзельніцы "клана".

Б. Хлопцы тэлефануюць любімым дзяўчынам з часопіса Playboy.

В. The Toobes абіраюць тых, хто рызыкне даслаць ім у сацсетках фоткі "ню"

Г. Калі хлопцы выпадкова сустракаюць на вуліцы дзяўчыну, якая ім падабаецца, яны адразу запрашаюць яе станцаваць аголенай. 


 5. Як музыкі не блытаюць аднолькавую вопратку?

 А. Падпісваюць на ярлычках.

Б. Знаходзяць па паху.

В. Вопратка толькі падаецца аднолькавай.

Г. Хто першы схапіў - таго і вопратка.


 6. Чым гурт натхняецца для творчасці?

А. Музыкі прыглядаюцца да мінакоў. 

Б. Ужо даўно-даўно музыкі проста пераслухоўваюць свае альбомы.

В. Слухаюць Тhe Who.

Г. Гурт Тhe Toobes сцвярджае, што натхняецца сексам.

 7. Дзе часцей за ўсё можна сустрэць музыкаў у Мінску?

А. У студыі Еўрарадыё. Не дарма выходзіць па 2 інтэрв’ю на тыдзень.

Б. На ўласнай студыі гуказапісу.

В. Дома з сем'ямі — карыстаюцца магчымасцю пабачыцца паміж паездкамі.

Г. На працы з 8:00 да 17:00


 8. Як гурт патраціў выйграныя на польскіх фестывалях 15 тысяч еўра?

 А. Грошы The Toobеs яшчэ захоўвае, але хлопцы збіраюцца патраціць прыз на развіццё і запіс новага альбома.

Б. Аддалі на дабрачыннасць.

В. Заплацілі за магчымасць разагрэць Deep Purple.

Г. Пабудавалі студыю.


 9. Хто з вядомых музыкаў хацеў стаць прадусарам Тhe Toobes?

А. Аляксандр Кулінковіч

Б. Озі Осбарн.

В. Tricky.

Г.Аляксандр Саладуха.


 10. Што музыкам больш за ўсё падабаецца ў Польшчы?

А. Тое, што ў Польшчы ніхто не бухае на вуліцах.

Б. Варшаўская "Аркадыя".

В. Кебаб.

Г. Dziewczyny.


 11. Якім чынам музыкі збіраюцца выкарыстоўваць басуху ад Deep Purple?

А. Музыкі распілуюць гітару на тры кавалкі і кожны павесіць па адным дома.

Б. Падаруюць клубу TNT, каб павесілі побач з гітарай басіста Pink Floyd РоджэраЎотэрса.

В. Будуць карыстацца на канцэртах.

Г. Упрыгожаць студыю для важнасці.

Правілы конкурса:

Працягваем гуляць па звыклык правілах. З чатырох варыянтаў адказаў толькі адзін належыць музыкам the Toobes

Усе астатнія мы бессаромна выдумалі. Пазнай дарагія сэрцу адказы музыкаў ды дашлі нам на [email protected] з пазнакай"конкурс The Toobеs" ды кантактным тэлефонам.

Адказы чакаем да 11:00 10 лістапада, а запрашальнік на канцэрт хлопцаў увечары 10 лістапада ў клубе Re:public аддаем таму, хто першым правільна адкажа на найбольшую колькасць пытанняў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі