Консульскі аддзел амбасады ЗША прыпыняе выдачу візаў
Консульскі аддзел амбасады ЗША ў Мінску прыпыняе аказанне візавых паслуг, паведамляе прэс-служба амбасады.
Прычынай называецца недахоп персналу. Гэта вынік скарачэння штату дыппрадстаўніцтва, якога запатрабавалі беларускія ўлады.
«Консульства прапануе толькі экстраныя паслугі для амерыканскіх грамадзян (ACS). Экстранныя паслугі ACS уключаюць пашпарты ЗША і консульскія справаздачы аб нараджэнні за мяжой", — гаворыцца ў паведамленні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.