Кошт навучання ў ВНУ Беларусі павысяць з 1 снежня

"Кошт навучання змяняецца з улікам магчымасцяў студэнтаў і іх бацькоў"

"Кошт навучання змяняецца з улікам магчымасцяў студэнтаў і іх бацькоў" / Euroradio

Кошт навучання ў ВНУ Беларусі павысяць з 1 снежня. Пра гэта ў чацвер паведамляе Міністэрства адукацыі.

Старшыня Рэспубліканскай рады рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі, рэктар БДУІР Вадзім Богуш расказаў, ад якіх параметраў залежаць выніковыя лічбы. Павышэнне кошту навучання ён называе "карэкціроўкай". Па словах Богуша, яна "найперш абумоўлена ростам заробку педагагічных работнікаў універсітэта".

"Як вы разумееце, гэта вельмі важны момант для матывацыі супрацоўнікаў — ён адыгрывае далёка не апошнюю ролю, калі мы гаворым пра якасць адукацыі, — тлумачыць рэктар БДУІР. — Памер базавай стаўкі для аплаты працы быў павышаны ў верасні, у студзені наступнага года яна зноў вырасце. Павышэнне базавай стаўкі аказвае непасрэдны ўплыў на ўзровень заробку работнікаў бюджэтнай сферы: аклад, стымулы і кампенсуючыя выплаты".

Рэктар БНТУ Сяргей Харытончык паведаміў, што ў гэтай ВНУ для студэнтаў-платнікаў кошт навучання павысіцца на 17%. Але "паспяховыя" хлопцы і дзяўчаты могуць спадзявацца на зніжку — ад 20% да 60%. "У папярэднія гады, як і цяпер, кошт навучання ў БНТУ змяняецца з улікам магчымасцяў студэнтаў і іх бацькоў, — кажа Харытончык. — Сродкі будуць накіраваны на выраўноўванне ўмоў аплаты працы з дасягнутым узроўнем за кошт бюджэтных сродкаў".

Нядаўна міністр адукацыі Андрэй Іванец выступіў з прагнозам аб значным росце коштаў навучання ў вышэйшых навучальных установах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі