Кожны чацвёрты беларус хоча, каб Беларусь была нейтральнай краінай
Кожны чацвёрты беларус (26,7%) хоча, каб Беларусь была нейтральнай краінай і не ўваходзіла ў саюзы ці блокі. Яшчэ больш апытаных жыхароў нашай краіны (35,8%) не змаглі адказаць на пытанне, якой яны хацелі б бачыць радзіму на міжнароднай арэне праз 5-10 гадоў. Дзяржавай-сябрам ЕС Беларусь бачаць 13,7% апытаных. Столькі ж бачаць нашу краіну ў Еўразійскім эканамічным саюзе, у якім яна цяпер знаходзіцца разам з Расіяй і іншымі краінамі.
Апытанне ў 2021 годзе праводзілі супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.