Краіны Балтыі дамовіліся пра адзіныя правілы мытнага кантролю па Беларусі і РФ

Сцягі Эстоніі, Латвіі і Літвы

Сцягі Эстоніі, Латвіі і Літвы / pixabay.com

Краіны Балтыі будуць ужываць аднолькавыя меры кантролю па выкананні санкцый у дачыненні да Беларусі і Расіі. 26 студзеня кіраўнікі мытняў Літвы, Латвіі ды Эстоніі зацвердзілі адпаведнае пагадненне Балтыйскага рэгіёну, піша "Новая газета. Еўропа" са спасылкай на літоўскую мытню.

18 снежня 2023 года прэм'ер-міністры краін Балтыі зацвердзілі Дэкларацыю. У гэтым дакуменце кіраўнікам мытняў трох балтыйскіх краін даручаецца да 31 студзеня 2024 года стандартызаваць мытны дагляд у рамках санкцый ЕС.

Мытні краін Балтыі ўзмоцняць кантроль над падсанкцыйнымі таварамі, якія вывозяцца праз Расію ці Беларусь у трэція краіны. Мытні трох краін будуць прымяняць агульныя меры — напрыклад, патрабаванне прадаставіць дакумент або інфармацыю, так званую дэкларацыю вытворцы.

Таксама мытні зробяць больш строгімі ўмовы афармлення экспартных (рээкспартных/транзітных) працэдур пры экспарце (рээкспарце) тавараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі