Краіны ЕС адмаўляюцца ад прымянення брытанска-шведскай вакцыны AstraZeneca

 Вакцына кампаніі AstraZeneca / Reuters
 Вакцына кампаніі AstraZeneca / Reuters

Шэраг краін Еўрасаюза, у тым ліку Германія, Італія, Іспанія і Францыя, заявілі аб прыпыненні вакцынацыі жыхароў ад каранавіруса прэпаратам кампаніі AstraZeneca. Такое рашэнне было прынята пасля з'яўлення інфармацыі аб тым, што прэпарат у шэрагу выпадкаў правакуе ўзнікненне тромбаў.

У агульнай складанасці ад AstraZeneca адмовіліся каля чвэрці дзяржаў, якія раней замовілі гэты прэпарат, падлічыла агенцтва ТАСС.

Інфармацыя пра тое, што некалькі чалавек памерлі пасля вакцынацыі AstraZeneca ад з'яўлення тромбаў, з'явілася ў першай палове сакавіка. Аднак прамой сувязі паміж вакцынацыяй і з'яўленнем тромбаў выяўлена не было.

Першай аб прыпыненні вакцынацыі абвясціла Данія. Гэта было 11 сакавіка. На наступны дзень Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя заступілася за AstraZeneca і заклікала працягваць вакцынацыю. Праз некалькі дзён аб бяспецы сваёй вакцыны заявіў і вытворца.

Тым не менш краіны адна за адной сталі прыпыняць вакцынацыю AstraZeneca.

Мяркуецца, што сёння 16 сакавіка кансультатыўны камітэт СААЗ разгледзіць пытанні, звязаныя з прэпаратам. У арганізацыі па-ранейшаму яго рэкамендуюць.

Аб прэпараце AstraZeneca вядома, што ён распрацаваны аднайменнай брытанска-шведскай кампаніяй пры ўдзеле Оксфардскага універсітэта. Ён уваходзіць у лік найбольш распаўсюджаных вакцын ад каранавіруса ў свеце. Прычым у адрозненне ад большасці іншых вакцын, дастаткова адной дозай прэпарата.

У Беларусі, нагадаем, для вакцынацыі выкарыстоўваюць расійскі прэпарат "Спутник V" і кітайскі ад карпарацыі "Сінафарм". Масавая вакцынацыя, як абяцаюць у Міністэрстве аховы здароўя, пачнецца з красавіка — пасля таго, як "Белмедпрэпараты" асвояць прамысловы выпуск расійскай вакцыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі