Кітай адправіў у Беларусь 100 тысяч доз вакцыны супраць каранавіруса

Кітай адправіў у Беларусь 100 тысяч доз вакцыны супраць каранавіруса

Кітай бясплатна паставіў у Беларусь 100 тысяч доз вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі. Вакцына вырабленая карпарацыяй "Сінафарм", паведамляе амбасада Беларусі ў Кітаі.

Пастаўкі адбываюцца ў рамках дамоўленасцяў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, дасягнутых падчас тэлефоннай размовы 26 студзеня 2021 года.

Паведамляецца, што вакцына вытворчасці "Сінафарм" — гэта першая ўхваленая ў Кітаі вакцына, якая ўжо актыўна выкарыстоўваецца ўнутры краіны. Па звестках кітайцаў, падчас выпрабаванняў яна паказала 79,34% эфектыўнасці. Акрамя Кітая яна дапушчаная для выкарыстання такіх краінах, як ААЭ, Бахрэйн, Егіпет, Іарданія, Ірак, Сербія, Марока, Венгрыя, Пакістан ды інш.

Раней у Беларусі пачаліся прышчэпкі расійскай вакцынай "Спутник V".

Кітай адправіў у Беларусь 100 тысяч доз вакцыны супраць каранавіруса
Пастаўкі кітайскай вакцыны ад COVID-19 у Беларусь / china.mfa.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі