Краіны G7 асудзілі рэпрэсіі ў Беларусі ды запатрабавалі вызваліць палітвязняў

Удзельнікі саміту "Вялікай сямёркі"

Удзельнікі саміту "Вялікай сямёркі" / AP

Удзельнікі міністэрскага саміту "Вялікай сямёркі", які прайшоў у Італіі, асудзілі ўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

У выніковай заяве міністраў замежных спраў G7 наша краіна згадваецца не толькі ў сувязі з расійска-ўкраінскай вайной. "Мы выказваем нашу пастаянную занепакоенасць працягам рэпрэсій рэжыму ў дачыненні да незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці, а таксама апазіцыі і грамадзян, якія мірна выказваюць свае погляды. Мы таксама асуджаем жорсткае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі і патрабуем іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення", — цытуе выніковую заяву Радыё "Свабода".

На саміт была запрошаная лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская. Упершыню Беларусь была прадстаўленая на міжнароднай сустрэчы такога ўзроўню.

Па словах Ціханоўскай, яна прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў свету да гуманітарнага крызісу ў Беларусі і пагрозы яе акупацыі Расіяй, а таксама да сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі