Крама, якая не ўзяла на працу беларускамоўнага хлопца, папрасіла прабачэння

Крама, якая не ўзяла на працу беларускамоўнага хлопца, папрасіла прабачэння

Кіраўніцтва кампаніі "Спорт Ф’южн" папрасіла прабачэння ў Ягора Тубялевіча "за ганебныя паводзіны і недастатковую кампетэнтнасць свайго супрацоўніка, які перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы". Тэкст ліста прыводзіць на сваім сайце тэлеканал "Белсат"

Супрацоўніка, які адмовіўся ўзяць Тубялевіча на працу, ТАА "Спорт Фʼюжн" абяцае прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці.

Як распавядала Еўрарадыё, Ягор Тубялевіч хацеў уладкавацца ў краму "Adidas" у гандлёвым цэнтры "Карона-Замак". Супрацоўнік крамы адмовіўся ўзяць яго на працу, бо хлопец размаўляе па-беларуску. Пры гэтым Тубілевіч не адмаўляўся гаварыць з пакупнікамі па-руску, але пра гэта ў яго ніхто не пытаўся. 

Кіраўнік рознічнага гандлю афіцыйнага прадстаўніка "Adidas" і "Reebok" у Беларусі паведаміў "Белсату", што рашэнне не прымаць на працу беларускамоўных не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй кампаніі.

Крама, якая не ўзяла на працу беларускамоўнага хлопца, папрасіла прабачэння
Фота: belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі