Краўчанка заклікаў не дапускаць да міжнародных турніраў "прарэжымных" атлетаў

Ці эфектыўныя спартыўныя санкцыі? / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Ці эфектыўныя спартыўныя санкцыі? / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Адбылася чарговая сустрэча дэлегацыі ўкраінскіх і беларускіх спартсменаў з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША. Як піша @zozhteam, былі абмеркаваны пытанні эфектыўнасці спартыўных санкцый, допуску да нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў свабодных спартсменаў, а таксама пытанні падтрымкі атлетаў з Украіны і Беларусі, якія пацярпелі ад вайны і палітычных рэпрэсій.

Беларускі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка звярнуўся з просьбай "падтрымаць беларускіх спартсменаў, якія хочуць прадстаўляць Новую Беларусь на спартыўных спаборніцтвах і не дапускаць да міжнародных турніраў "прарэжымных" атлетаў".

ЗША наведвае аб'яднаная дэлегація беларускіх і ўкраінскіх спартсменаў. Ачольвае яе выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі