Крэдытаванне дзяржпраграмаў скарачаецца адразу на траціну

Крэдытаванне дзяржпраграмаў скарачаецца адразу на траціну

Крэдытаванне дзяржаўных праграмаў і мерапрыемстваў у Беларусі скарачаецца адразу на траціну. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе намесніка старшыні праўлення Нацбанка Сяргея Калечыца. На 2019 год на крэдытавання такіх праграмаў прадугледжана 800 мільёнаў беларускіх рублёў і гэта на 35,5% меней, чым у 2018 годзе.

Скарачэнне абумоўленае тым, што летась узрос аб’ём крэдытавання эканомікі банкамі і Банкам развіцця на 15,7%, у тым ліку ў беларускіх рублях — на 20%. Пры гэтым аб’ём крэдытавання ў рамках дзяржаўных праграмаў скараціўся. Удзельная вага запазычанасці па такіх крэдытах ад пачатку года зменшылася на 4,5% і на 1 снежня 2018 года склала 31,2%.

Дырэктыўнае крэдытаванне змяншаецца таксама дзякуючы развіццю новых схемаў фінансавання жылля: яны спалучаюць крэдытаванне на рынкавых умовах і дзяржаўныя субсідыі грамадзянам.

Што да крэдытаў на сельскую гаспадарку, то дзяржава дае суб’ектам гаспадарання субсідыі на ўплату працэнтаў за карыстанне крэдытамі, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі