Крэмль пракаментаваў беларускі "радыёперахоп" пра атручванне Навальнага

Крэмль пракаментаваў беларускі "радыёперахоп" пра атручванне Навальнага

Крэмль не будзе ацэньваць перададзены Мінскам "радыёперахоп размовы Варшавы і Берліна". Гэтым павінныя займацца спецслужбы, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся з расійскім прэм'ерам Міхаілам Мішусціным, заявіў, што ў Беларусі ёсць радыёперахоп размовы Варшавы і Берліна наконт атручвання расійскага апазіцыянеры Аляксея Навальнага. У пятніцу беларускія спецслужбы перадалі гэтыя матэрыялы расійскім калегам, а ўвечары распаўсюдзілі яе праз беларускія тэлеканалы. 

"Напэўна, не нам судзіць пра карыснасць, каштоўнасць гэтага запісу, гэта, хутчэй, праца спецыяльных службаў, што яны і робяць", — цытуе РІА "Новости" словы Пяскова пра гэтую размову.

Дарэчы, у інтэрнэце "радыёперахоп" адразу аброс жартамі і крытыкай. Нік і Майк, паміж якімі вядзецца гутарка, імгненна сталі мемамі. 

Тым часам Міністэрства замежных спраў Польшчы ўжо абвергла сапраўднасць такой размовы, якая нібыта вялася паміж Варшавай і Берлінам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі