"Крумкачы" збіраюць сродкі для рэабілітацыі Юрыя Турэйкі

"Крумкачы" збіраюць сродкі для рэабілітацыі Юрыя Турэйкі

"Крумкачы" збіраюць сродкі для рэабілітацыі Юрыя Турэйкі. У камерцыйнага дырэктара футбольнага клуба паўтара месяцы таму проста на матчы, які ён каментаваў, здарыўся інсульт. Са стадыёна яго забрала "хуткая". У бальніцы здарыўся яшчэ адзін інсульт, а пасля і інфаркт. Два тыдні Турэйка быў у коме, месяц — у рэанімацыі.

"Юра — вельмі моцны чалавек, ён любіць жыццё, і ён выжыў, — піша прэс-служба "Крумкачоў". — Цяпер Юра ў прытомнасці, можа гаварыць... Яго чакае цяжкі час рэабілітацыі".

Каманда вырашыла дапамагчы сям'і Юрыя Турэйкі і зрабіць матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі 22 чэрвеня з "Іслаччу" дабрачынным. Усе сродкі, выручаныя ад продажу квіткоў, перададуць на яго рэабілітацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі