Крыўко і Алімбекава заяўленыя на сённяшні спрынт на чэмпіянаце свету

Крыўко і Алімбекава заяўленыя на сённяшні спрынт на чэмпіянаце свету

Ірына Крыўко і Дынара Алімбекава заяўленыя на сённяшні спрынт на чэмпіянаце свету ў Эстэрсундзе, інфармуе pressball.by. Яшчэ ўчора ў біятланістак былі праблемы са здароўем і яны прапусцілі змяшаную эстафету (у ёй беларусы былі 13-мі). У Крыўко і Алімбекавай адбылося харчовае атручванне. "Нейкую салату з капусты з'ела", сказала Еўрарадыё маці Ірыны Людміла Крыўко. А інфармацыя, распаўсюджаная sputnik.by пра "кішачны грып", на шчасце, аказалася непраўдзівай.

Спрынт стартуе ў пятніцу ў 18:15 паводле беларускага часу. Ганна Сола выйдзе на старт пад 3-м нумарам, Дынара Алімбекава — пад 14-м, Ірына Крыўко — пад 76-м, Алена Кручынкіна — пад 82-м. Агулам у гонцы будзе 95 удзельніц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі