Кубак Лігі чэмпіёнаў УЕФА прывезлі ў Беларусь

Кубак Лігі чэмпіёнаў УЕФА прывезлі ў Беларусь

Галоўны трафей футбольнай Лігі чэмпіёнаў прывезлі ў Беларусь. Як паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ, УЕФА пайшоў насустрач клубу як рэгулярнаму ўдзельніку Лігі чэмпіёнаў і задаволіў просьбу даць легендарны Кубак на часовае захоўванне. З пятніцы па нядзелю ўсе ахвочыя атрымаюць магчымасць убачыць галоўны трафей Лігі чэмпіёнаў, а таксама зрабіць сэлфі з самай вядомай рэліквіяй сусветнага клубнага футбола.

У чацвер, 19 лістапада, Кубак Лігі чэмпіёнаў выставяць у холе актавай залы завода БАТЭ (Барысаў, вул. Даўмана, 95) — з 11.00 да 17.00.

У пятніцу, 20 лістапада, яго прадставяць на агляд на барысаўскім гарадскім стадыёне перад паядынкам з "Гранітам" у рамках Кубка Беларусі — з 16.00 да 17.30.

У суботу і нядзелю, 21-22 лістапада, трафей будзе даступны для агляду і сумесных фота ля віп-уваходу "Барысаў-Арэны" — з 10.00 да 18.00.

Кубак таксама пабывае на базе БАТЭ ў Дудзінцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі