Купалаўцы: наступнага сезона ў тэатры не будзе
Пасля сустрэчы з міністрам культуры Юрыем Бондарам калектыў Купалаўскага тэатра заявіў, што наступнага сезона ў тэатры не будзе.
Міністр прыехаў на сустрэчу з купалаўцамі 18 жніўня. Ён паведаміў, што дырэктар тэатра Павел Латушка звольнены законна. Па яго словах, новы кіраўнік тэатра будзе прызначаны Міністэрствам культуры.
Артысты тэатра падтрымалі звольненага дырэктара і паклалі перад міністрам заявы на звальненне. Бондар заявіў, што разглядаць іх будзе новы дырэктар тэатра.
Масавае звальненне артыстаў і супрацоўнікаў тэатра ставіць пад пытанне наступны сезон, які павінен пачацца ў верасні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.