Куратар Minsk Festival: У нас агульная антыкрызісная ідэя — усё бясплатна!

Куратар Minsk Festival: У нас агульная антыкрызісная ідэя — усё бясплатна!

16-18 верасня ў Мінску праходзіць маштабны Minsk Festival 2016. Чым будзе адметны оўпэн-эйр, распавядае яго куратар Аляксей Кутузаў.

7 цытатаў ад Аляксея Кутузава


Мінск гатовы для такога буйнога урбан-шматлакацыйнага фэсту. З'явілася шмат цікавых ініцыятыў, установаў, людзей, якія робяць цікавыя рэчы ў горадзе. Ідэя была аб'яднаць усё гэта ў адзін фестываль, прагрымець на ўвесь горад.

 


Госці, якія прыедуць у Мінск у гэты час, могуць нічога не шукаць: проста паглядзець нашу праграму і заняць сябе на суботу і нядзелю.

 


Вуліца Кастрычніцкая робіцца нашмат цікавейшай, прыгажэйшай, на ёй малююцца агромністыя муралы, якія прэтэндуюць на Кнігу рэкордаў Гінеса. Тры гады таму гэтая вуліца і не марыла пра такое.

 


Канцэпцыя Minsk Festival такая, што мы хочам паказаць людзям сучасную  беларускую культуру, якая ўпісваецца ў агульнасусветныя і еўрапейскія межы. Мы не бярэм эстраду і кавер-гурты. Адбіраем гурты, актуальныя па гучанні на дадзены момант не толькі ў Мінску, а якія б добра гучалі ў любым еўрапейскім клубе.

 

Куратар Minsk Festival: У нас агульная антыкрызісная ідэя — усё бясплатна!

Гэта будзе добрая пляцоўка для маладых талентаў. Мы выцягваем гурты, якія не могуць прабіцца далей за клуб TNT, даем ім выступіць на вялікай сцэне. Ёсць гурты, якія добра сябе зарэкамендавалі на еўрапейскіх фэстах і ў клубах, але ў нас у клубах прамоўтары іх не выцягваюць. Маю на ўвазе трыа Ягора Забелава і Тэлепорт.

 

Мы не змаглі прывезці крутых хэдлайнераў, каб зрабіць платнае мерапрыемства. Таму вырашылі, што раз у нас не хапае сродкаў, а ў арганізатараў праекту Vulica Brasil увогуле прынцыповая пазіцыя — усё бясплатна для горада, падстроіліся да іх канцэпцыі. Цяпер у нас агульная антыкрызісная ідэя — усё для ўсіх бясплатна!

 

Усе працуюць на гэтым фэсце бясплатна. Ніхто не атрымлівае ніякіх ганарараў: усе музыкі, дыджэі граюць бясплатна, і нават усе бразільскія стрыт-мастакі не атрымліваюць ніякіх грошай за тое, што распісваюць наш горад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі