Курс долара ў Беларусі амаль дасягнуў 3 рублёў
Долар і санкцыі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Курс долара ў Беларусі амаль дасягнуў 3 рублёў. У яго максімум за год і 2,5 месяца. А расійскі рубель апусціўся на мінімум за 420 дзён. Па еўра ўпершыню ў чэрвені прайшла адна здзелка, піша @banki24_news.
Вынікі валютных таргоў у сераду, 14 чэрвеня, на БВФБ наступныя:
USD: 2,9963 (+0,0107)
EUR: 3,2300 (+0,0850)
RUB: 3,5638 (−0,0236)
CNY: 4,2024 (+0,0158).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.