Кузняцоў пра адмову рэабілітаваць Геніюш: Гэта незаконна

Кузняцоў пра адмову рэабілітаваць Геніюш: Гэта незаконна

Адмова рэабілітаваць беларускую паэтку Ларысу Геніюш (1910 — 1983) не адпавядае прававым нормам. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў гісторык Ігар Кузняцоў.

Раней Вярхоўны суд Беларусі адказаў на запыт “Моладзі БНФ” у справе рэабілітацыі Геніюш. Было заяўлена, што паэтка была асуджаная паводле крымінальнага кодэксу ў рэдакцыі 1928 года “за здзейсненыя ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны злачынствы” і ў рэабілітацыі яе было адмоўлена.

Гэты закон быў адменены яшчэ Міхаілам Гарбачовым, распавёў Ігар Кузняцоў Еўрарадыё.

Кузняцоў: “Камунізм не прызналі злачынным рэжымам, але нормы законаў 1928-га года, раздзел “контрэвалюцыйныя злачынствы”, ужо ў перыяд перабудовы ў 1980-ых гадах гэтыя справы былі прызнаны сфальсіфікаванымі... Калі мы гаворым пра Геніюш, калі Вярхоўны суд апелюе кодэксам 1928-га года — гэта не правамоцна. Вярхоўны суд абавязаны ўзяць на сябе гэтую функцыю і ацэньваць дзейнасць Геніюш з пункту гледжання гуманізму, а не кодэксу 1928-га года”.

Паводле крымінальнага кодэксу 1928-га года Ларысу Геніюш асудзілі па двух артыкулах — “дапамога міжнароднай буржуазіі” і “падрыхтоўка контррэвалюцыйнай дзейнасці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі