Ламбарды ў Беларусі атрымалі новыя правы
Ламбарды ў Беларусі атрымалі новыя правы. Нацыянальны банк ініцыяваў прыняццё адпаведнага дэкрэта кіраўніка дзяржавы. Гэты дакумент дае магчымасць ламбардам самастойна звяртаць спагнанне на рухомую маёмасць, якая знаходзіцца ў іх у закладзе па прадастаўленым фізічным асобам мікрапазыкам. Праўда, сума ацэнкі гэтай маёмасці не павінна перавышаць 100 базавых велічынь (21 мільён рублёў) і пасля дня вяртання сумы мікрапазыкі мусіць прайсці месяц. Дэкрэт дае ламбардам права самастойна рэалізоўваць згаданую маёмасць. Правілы ж для гэтага працэсу ўрад і Нацбанк вызначаць на працягу трох месяцаў.
А вось парадак працы з вырабамі з каштоўных металаў не змяніўся.
У Беларусі дзейнічае 100 ламбардаў. Летась іх паслугамі скарысталіся 284 тысячы беларусаў.
Інфармацыйнае паведамленне Нацбанка пра дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі гл. тут.