"Ланцуг салідарнасці" перад амбасадай Беларусі ў Маскве: "3% адпускай"

Акцыя салідарнасці з затрыманымі беларусамі ў Маскве / Скрыншот
Акцыя салідарнасці з затрыманымі беларусамі ў Маскве / Скрыншот

21 чэрвеня перад амбасадай Беларусі ў Маскве прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі падчас выбарчай кампаніі. Яе ўдзельнікі трымалі ў руках літары і сімвалы, якія складаліся ў надпіс "3% адпускай".

"3%", мабыць, сімвалізуюць Аляксандра Лукашэнку і яго электаральны рэйтынг. "Адпускай", мабыць, адносіцца да Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, затрыманых 18 чэрвеня (учора і сёння палітыкам былі прад'яўленыя абвінавачанні), а таксама Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіцца за кратамі з 29 траўня.

"Ланцуг салідарнасці" атрымаўся кароткі. Але ён быў.

"Цепь солидарности" перед посольством Беларуси в Москве: "3% отпускай"
Акцыя салідарнасці з затрыманымі беларусамі ў Маскве / Скрыншот

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі