Латвія будзе ўмацоўваць мяжу з Беларуссю і Расіяй

Эдгарс Рынкевічс

Эдгарс Рынкевічс

Латвія ў 2024 годзе плануе ўмацоўваць мяжу з Беларуссю і Расіяй. Гэта прадугледжвае ў тым ліку ўмацаванне вайсковай інфраструктуры. Пра гэта прэзідэнт краіны Эдгарс Рынкевічс заявіў у эфіры LTV, піша Delfi.

Умацаванне ўсходняй мяжы ён назваў адным з прыярытэтаў для краіны. Рынкевічс дадаў, што агароджа не абароніць ад сур'ёзнай ваеннай небяспекі, таму неабходна ўзмацняць вайсковую інфраструктуру.

"Плот прызначаны для прадухілення гібрыднай пагрозы", — падкрэсліў прэзідэнт Латвіі. Як вядома, формай гібрыднай вайны заходнія палітыкі назвалі міграцыйны крызіс, створаны ўладамі Беларусі на межах з краінамі ЕС.

Таксама Рынкевічс заклікаў сёлета працаваць над укараненнем сістэмы грамадзянскай абароны.

Даўжыня латвійска-беларускай мяжы складае 172 кіламетры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі