Латвія на днях дабудуе плот на мяжы з Беларуссю

Сцяг Латвіі

Сцяг Латвіі / pixabay.com

Будаўніцтва плота на мяжы Латвіі з Беларуссю плануецца завяршыць да канца 2023 года, піша выданне infomigrants.net. Даўжыня латвійска-беларускай мяжы складае 172 кіламетры.

"Мы спадзяёмся, што да канца года ўвесь плот на сухапутнай мяжы з Беларуссю будзе гатовы, — заявіў нямецкаму інфармацыйнаму агенцтву DPA латвійскі афіцэр-памежнік. — Плот — не каменная сцяна, вядома, яго можна пераадолець. Але плот дасць нам час зрэагаваць".

Такім чынам Латвія стане апошняй еўрапейскай суседкай Беларусі, якая адгародзіцца плотам. Яшчэ ў жніўні 2022 года пра завяршэнне будавання падобных загарод заявіла Літва, яшчэ на месяц раней плотам ад Беларусі адгарадзілася Польшча. Нагодай для будавання такіх загародаў стаў міграцыйны крызіс, які разгарнуўся на мяжы Беларусі і ЕС у 2021 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі