Латвія перадала Украіне сотні аўтамабіляў, канфіскаваных у п'яных кіроўцаў

Аўтамабілі для Украіны

Аўтамабілі для Украіны / delfi.lv

Латвія ў 2023 годзе перадала Украіне 271 аўтамабіль, канфіскаваны ў п'яных кіроўцаў. Іх агульны кошт складае 903 тысячы еўра. Рыхтуюцца дакументы на перадачу яшчэ 34 машын, якія каштуюць агулам амаль 162 тысячы еўра, паведамляе Delfi.

У лютым латвійскі Сейм аднагалосна прыняў змены ў закон аб падтрымцы грамадзянскага насельніцтва Украіны. Яны і дазваляюць бязвыплатна перадаваць ва ўласнасць украінскага ўрада ("у якасці падтрымкі ўкраінскага грамадства") транспартныя сродкі, канфіскаваныя дзяржавай.

Вясной 2023-га Латвія вырашыла аддаць Украіне ўсе свае пераносныя зенітна-ракетныя комплексы Stinger.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі