Літва ўслед за Латвіяй абвясціла пра намер канфіскоўваць расійскія аўтамабілі

Вільнюс 

Вільнюс  / pixabay.com

У Літве таксама маюць намер канфіскоўваць аўтамабілі на расійскіх нумарах. Пра гэта піша рэсурс Delfi са спасылкай на кіраўніка літоўскага Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Лаўрынаса Кашчунаса. Рашэнне ўжо прынята. Уладальнікам такіх аўтамабіляў дадзены пераходны перыяд да 11 сакавіка, калі яны могуць вывезці гэтыя аўтамабілі. "Калі яны гэтага не зробяць, аўтамабілі канфіскуюць. Ці ж суправадзяць да мяжы, каб іх маглі вывезці", — патлумачыў Кашчунас.

Раней такое ж рашэнне прынялі ў Латвіі. Прычым латвійскія ўлады заявілі, што канфіскаваныя расійскія аўтамабілі маюць намер перадаваць Украіне. 

Нагадаем, цяпер шэраг еўрапейскіх краін, у тым ліку Латвія, Літва, Польшча, Фінляндыя, Латвія і Эстонія, не ўпускаюць на сваю тэрыторыю аўтамабілі на расійскіх нумарах. Гэта была рэкамендацыя Еўракамісіі. З нагоды канфіскацыі аўтамабіляў у Еўрапарламенце выказалі пратэст — матывавалі тым, што гэта дыскрэдытуе санкцыі. Але ў Літве лічаць, што "лёгка сядзець на канапе і казаць, што я не ваюю, ваюе нехта іншы". На думку кіраўніка літоўскага камітэта нацбяспекі і абароне Кашчунаса, "аўтамабілі трэба канфіскоўваць, а потым аддаць украінцам". Пра тое, што Літва не мае намеру мяняць сваё рашэнне, заявіў і кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі