У Латвіі маюць намер канфіскоўваць машыны з расійскімі нумарамі

Рыга 

Рыга  / pixabay.com

У Латвіі будуць канфіскаваць машыны з расійскімі нумарамі і перадаваць іх Украіне. Гэта прадугледжана папраўкамі ў заканадаўства аб дарожным руху. Сейм Латвіі ўжо ўхваліў гэтыя папраўкі ў першым чытанні.

Калі папраўкі будуць канчаткова зацверджаныя, то ўладальнікам машын з расійскімі нумарамі дадуць тры месяцы на тое, каб зарэгістраваць іх у Латвіі ці вывезці з краіны. У адваротным выпадку машыну арыштуюць і канфіскуюць. Канфіскаваныя машыны аўтары паправак прапануюць перадаваць на карысць Украіны, а ўладальнікаў, якія парушылі закон, — штрафаваць. Выключэнне зробяць толькі для машын, якія ідуць праз Латвію транзітам. Але праехаць так можна будзе толькі адзін раз. Законапраект яшчэ павінны ўхваліць у другім чытанні. І калі гэта адбудзецца, то новыя правілы запрацуюць з 15 лістапада.

Першапачаткова ў гэтым законапраекце згадваліся і аўтамабілі з беларускімі нумарамі, але пасля кансультацый прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай у Сейме Латвіі беларускія аўто выключылі з "чорнага спісу".

В Латвии намерены конфисковывать машины с российскими номерами
Прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька ў Сейме Латвіі / @tsikhanouskaya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі