Латвія збіраецца адправіць свае войскі ва Украіну

У іх мусяць прыняць удзел каля тысячы вайскоўцаў з 18 краін: Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Турцыі, Румыніі, Грэцыі, Польшчы, Даніі, Чэхіі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Балгарыі, Іспаніі, Канады, ЗША і Латвіі. Аднак латвійскі ўрад яшчэ не прыняў рашэнне аб удзеле прадстаўнікоў Нацыянальных узброеных сілаў у вучэннях. Яно можа з'явіцца ў самы бліжэйшы час, адзначае РІА "Новости".



Вядома, што вайскоўцы будуць адпрацоўваць ва Украіне ўзаемадзеянне паміж арміямі розных краін. Афіцыйна заяўляецца, што вучэнні праводзяцца "з мэтай павышэння рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі, умацавання партнёрскіх магчымасцяў, узаемнага даверу".
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі