Летась у Беларусі пачалі тры крымінальныя справы за дзедаўшчыну
Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота
У 2023 годзе ў Беларусі пачалі тры крымінальныя справы за дзедаўшчыну ў войску. Пра гэта ў эфіры тэлеканале "Беларусь 1" паведаміў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце — начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны Леанід Касінскі.
Ён заявіў, што гэта былі міжасобасныя канфлікты.
"Але зноў-такі я скажу, што гэтыя парушэнні не звязаныя са здзекамі нейкімі. Тры выпадкі, якія былі ў нас у мінулым годзе, гэта хутчэй такія міжасобасныя канфлікты, як я іх называю, паміж двума гарачымі фінскімі хлопцамі", — сказаў вайсковы ідэолаг.
Таксама ён назваў беларускае заканадаўства жорсткім і састарэлым, бо яно дае ацэнку "нават найменшым фактам парушэнняў статутных узаемаадносін".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.