Летась у Беларусі рэзка павялічылася колькасць электрамабіляў
Электрамабіль
Летась у Беларусі рэзка павялічылася колькасць электрамабіляў. У 2022-м ва ўласнасці грамадзян іх было 3469, у 2023-м — ужо 6413. Гэта вынікае з даных, апублікаваных Белстатам.
Амаль 3 тысячамі электрамабіляў валодаюць жыхары Мінска, яшчэ амаль паўтары тысячы маюць ва ўласнасці жыхары Мінскай вобласці. Найменш электрамабіляў у жыхароў Магілёўскай вобласці — 260, у Віцебскай — 303, Гомельскай — 408, Гродзенскай — 488, Брэсцкай — 503.
Калі ў 2022 годзе юрыдычным асобам у РБ належыла 166 электрамабіляў, то летась ужо 1297.
Агулам у жыхароў Беларусі ва ўласнасці больш за 3 млн легкавых аўтамабіляў (за год стала больш за 48,6 тысячы), 140 тысяч грузавікоў, 10,4 тысячы аўтобусаў, 423 тысячы матацыклаў і мотаролераў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.