У Гомелі была аварыя з удзелам тралейбуса і маршруткі, ёсць пацярпелыя
На месцы здарэння
У Гомелі днямі была аварыя з удзелам тралейбуса і маршруткі, у бальніцу шпіталізавалі трох чалавек. Як паведамляе гомельская ДАІ, 44-гадовая кіроўца тралейбуса пры павароце налева не прадаставіла перавагу маршрутнаму таксі, у выніку чаго адбылося сутыкненне. Траўмы атрымалі 17-гадовая дзяўчына і дзве жанчыны ва ўзросце 53 і 77 гадоў. Усе яны — пасажыркі маршруткі.
Аварыі з удзелам маршрутак сталі даволі частай з'явай у Беларусі, нягледзячы на шматлікія праверкі, якія праводзяцца ў дачыненні іх кіроўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.