Летняя Алімпіяда ў Токіа з-за каранавіруса перанесена на наступны год

Летняя Алімпіяда ў Токіа з-за каранавіруса перанесена на наступны год

Летняя Алімпіяда ў Токіа з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса перанесена на 2021 год. Пра гэта ў аўторак дамовіліся ўлады Японіі і кіраўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэта. Алімпійскія гульні мусяць прайсці ў японскай сталіцы "не пазней за лета наступнага года", паведамляе theguardian.com.

Дамова была дасягнута падчас тэлефоннай размовы прэм'ер-міністра Японіі Сіндзо Абэ і прэзідэнта МАК Томаса Баха. Перанос прапанаваў японскі прэм'ер і Бах "на 100% падтрымаў гэтую ідэю". Назва "Алімпіяда 2020" будзе захаваная.

Як планавалася, Алімпіяда ў Токіа мусіла прайсці з 24 ліпеня да 9 жніўня 2020 года.

На сённяшні дзень каранавірусам у свеце заразіліся больш за 392 тысячы чалавек, памерлі больш за 17 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі