Лідар Каталоніі — каралю Іспаніі: Мы будзем адстойваць сваю незалежнасць

Лідар Каталоніі — каралю Іспаніі: Мы будзем адстойваць сваю незалежнасць

Кіраўнік урада Каталоніі ў сераду ўвечары выступіў з тэлезваротам да суайчыннікаў. "Каталонія будзе адстойваць сваю незалежнасць да канца", — перадае euronews.com словы Карлеса Пучдэмона

Ён канстатаваў, што каталонцаў глыбока расчаравала пазіцыя караля Феліпэ VI наконт рэферэндуму аб незалежнасці. Пучдэмон дадаў, што манарх праігнараваў волевыяўленне каталонскага народа.

"Манарх свядома закрывае вочы на ​​патрабаванні мільёнаў каталонцаў, якія думаюць не так, як ён. І я хачу звярнуцца да Яго Вялікасці наўпрост, на мове, якую ён разумее, ведае і на якой гаворыць: "Так справа не пойдзе". Дагэтуль мы не атрымалі ніякага станоўчага адказу ад дзяржавы ні на адну з прапаноў аб пасярэдніцтве, якія мы вылучалі", — прамовіў палітык па-каталонску.

Віцэ-прэм'ер і міністр тэрытарыяльнага кіравання Сарая Саенс дэ Сантамарыя ў адказ заклікала каталонскага лідара паважаць Іспанію і яе народ. Яна дадала: "Па-за межамі закона няма дэмакратыі".

Нагадаем, што днямі ў Каталоніі адбыўся рэферэндум. Больш за 90% удзельнікаў галасавання выказаліся за незалежнасць рэгіёна. Афіцыйны Мадрыд не прызнае вынікі рэферэндуму. У адказ у Каталоніі пачаўся ўсеагульны страйк. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі