Ліхтарык і цыгарэты: як літоўцаў вучаць выжываць у свеце, дзе выбухнула БелАЭС
Vault boy / Fallout
МНС і МУС Літвы выдалі буклет з інструкцыямі на выпадак ядзернага або радыялагічнага інцыдэнту. 12-старонкавая кніжачка напісана на трох мовах: літоўскай, польскай і рускай. Паралельна запушчаны сайт "Падрыхтоўка да экстрэмальных сітуацый у Літве", але наўрад ці ў постапакаліптычным свеце, які, на думку літоўскіх сілавікоў, усталюецца ў нашых шыротах, будзе інтэрнэт. Таму разам з тысячамі грамадзян Літвы пагартаем буклет і падрыхтуемся да горшага.
Што рабіць адразу пасля аварыі на АЭС
У Літве працуе сістэма папярэджання і інфармавання на выпадак экстранных сітуацый. У выпадку аварыі на БелАЭС літоўцы адразу атрымаюць паведамленні на свае мабільныя тэлефоны і пачуюць сірэны. Па радыё і тэлебачанні будзе перададзена дакладная інфармацыя і рэкамендацыі па далейшых дзеяннях.
У выпадку ядзернай пагрозы складальнікі інструкцыі рэкамендуюць як мага хутчэй ісці ў найбліжэйшы герметычны будынак з непашкоджанымі вокнамі і сценамі.
Таксама складальнікі рэкамендацый даюць агульныя парады. Напрыклад, мець пры сабе механічную адкрывалку для кансервавых бляшанак. Перад тым як грэць бляшанку на агні, — адкрыць яе і зняць этыкетку. Не пакідаць адкрытую бляшанку на заўтра, а з'есці ўсё змесціва адным разам.
Не рэкамендуецца браць з сабой у постапакаліпсіс рыбныя кансервы.
Асобна звяртаюць увагу, што нельга ўжываць прадукты, якія пасля выбуху мелі кантакт з вадой і (або) бруднай паверхняй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.